scholarly journals Царскія Брамы ўніяцкіх іканастасаў XVII – першай трэці ХІХ ст.: спосаб вырабу і асноўныя матывы разьбы

На падставе пісьмовых і візуальных крыніц, а таксама захаваных помнікаў былі вывучаны спосаб вырабу і асноўныя матывы разьбы Царскай брамы з царкоўнага іканастаса на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага. Прасочваецца уніяцкі перыяд ад утварэння канфесіі да яе скасавання ў 1839 г. на Полацкім саборы. Устаноўлены асноўныя спосабы вырабу галоўных варот іканастаса: пісаныя па гладкай дошцы, разьбяныя, збітыя з планачак, плеценыя з саломкі. Сістэматызаваны звесткі пра асноўныя элементы дэкаратыўнай разьбы: лаза з гронкамі вінаграду, кветкавыя матывы, завіткі, матыў трэльяж (“у краткі”). Прыведзены ўдакладненыя звесткі пра час стварэння самабытных уласцівых выключна Палессю Царскіх Брамаў, плеценых з саломкі – 1834–1836 гг. Ключавыя словы: Царская Брама, іканастас, царкоўная Уніі, грэка-каталіцкая Царква, дэкаратыўная разьба, пляценне з саломкі

Sign in / Sign up

Export Citation Format

Share Document